Міністр працы паспрабавала пазітыўна распавесці аб пенсіях беларусаў, але «рассакрэціла» праблемы
10- 28.08.2023, 18:32
- 14,112
Колькасць пенсіянераў імкліва скарачаецца.
У Беларусі амаль 418 тысяч чалавек працягваюць працаваць на пенсіі. Аб гэтым заявіла міністр працы Ірына Касцевіч. І іх колькасць імкліва скарачаецца. З інтэрв'ю кіраўніцы Мінпрацы таксама вынікае, што за апошнія два гады ў Беларусі агулам скарацілася колькасць пенсіянераў, як мінімум - тых, хто атрымлівае працоўныя пенсіі, піша zerkalo.io.
Для параўнання: у 2020 годзе па краіне налічвалася 615 тысяч працуючых пенсіянераў. Тады на заслужаным адпачынку працаваў амаль кожны чацвёрты.
У 2019-м было 634 тысячы працуючых пенсіянераў, у 2018-м - 638 тысяч, у 2017-м - 646 тысяч, у 2016-м - 666 тысяч.
Са слоў міністра працы, цяпер 2,3 млн чалавек атрымліваюць працоўную пенсію. Для параўнання: два гады таму ў Беларусі налічвалася амаль 2,4 млн атрымальнікаў працоўных пенсій. Гэта значыць, іх колькасць скарачаецца. Аднак статыстыку аб колькасці пенсіянераў чыноўнікі «засакрэцілі».