13 студзеня 2026, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку стаматолага арыштавалі на 30 дзён

3
У Наваполацку стаматолага арыштавалі на 30 дзён
АЛЯКСАНДР ГРУДНІЦКІ

Яго разам з жонкай затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з Літвы.

Суд Наваполацка арыштаваў мясцовага стаматолага Аляксандра Грудніцкага на 30 дзён. Судзілі і ягоную жонку, але вынікі працэсу невядомыя.

Суддзя Зінаіда Балаболава судзіла яго двойчы - завочна. 17 жніўня яна прысудзілі яму 15 дзён праз фатаграфіі ў Instagram з грузінскім і ўкраінскім сцягам, што расцанілі як «пікет» (частка 1 артыкула 24.23 КоАП) - нягледзячы на тое, што здымак са сцяжкамі Украіны і Грузіі Грудніцкі размясціў яшчэ ў 2021 годзе падчас адпачынку ў Грузіі. А 18 жніўня ягоную падабайку ў «Аднакласніках» пад публікацыяй палічылі распаўсюджваннем «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (частка 2 артыкула 19.11 КоАП) і далі яшчэ 15 дзён.

Суд над ягонай жонкай Алай Грудніцкай адбыўся 22 жніўня, але ягоныя вынікі невядомыя.

Нагадаем, Аляксандра Грудніцкага і ягоную жонку затрымалі 21 жніўня пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы — яны вярталіся з паездкі да сына.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках