13 студзеня 2026, aўторак, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія абаронцы трапна падбілі ўнікальную цэль на Херсоншчыне

7
Украінскія абаронцы трапна падбілі ўнікальную цэль на Херсоншчыне

Яе кошт – блізу 200 мільёнаў даляраў.

Украінскія абаронцы прадэманстравалі, як рэактыўнікі Сілаў абароны поўдня трапна падбілі ўнікальную цэль. Гаворка ідзе пра комплекс «Предел-Е», які расейскія захопнікі называюць мабільнай берагавой радыёлакацыйнай станцыяй загарызонтнага выяўлення з падвышанай утоенасцю.

«Менавіта так навінку свайго ваенна-прамысловага комплексу “Предел-Е” амбіцыйна і пампезна расейцы прэзентавалі вузкаму колу спецыялістаў у чэрвені сёлета. Потым у рэжыме “цалкам сакрэтна” накіравалі яе на часова акупаваную Херсоншчыну, каб адсочваць украінскія дзеянні і па моры, і па сушы», – расказалі ў Сілах абароны Украіны.

Адзначаецца, што эксклюзіўны «Предел-Е» прыкрываў яшчэ і даволі сучасны комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Леер-2», але ўкраінскія абаронцы вылічылі цэль.

«І вось ужо ў жніўні ўнікальную распрацоўку коштам 200 мільёнаў даляраў ЗША ўкраінскія ваяры прасмажылі дашчэнту, разам з комплексам-абаронцам. Вось такая цяпер у расейцаў “мяжа” магчымасцяў на поўдні Украіны», – адзначаюць украінскія вайскоўцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках