13 студзеня 2026, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачаўся перадзел рынку экспарту нафтапрадуктаў

У Расеі пачаўся перадзел рынку экспарту нафтапрадуктаў

Размова ідзе пра невялікую колькасць выбраных кампаній.

Адзін з найбуйнейшых экспартных сектараў расейскай эканомікі апынуўся на парозе радыкальнай змены правілаў гульні, адзначае Finanz. Экспарт нафтапрадуктаў, які прыносіць у эканоміку больш за $100 млрд на год, можа стаць часткай невялікай колькасці абраных кампаній.

Урад РФ ужо пачаў распрацоўку «спісу» тых, каму будзе дазволена прадаваць дызель і бензін за валюту. Крытэрыі для такога «спісу» накіраваныя ў кабмін, паведаміў у пятніцу міністр энэргетыкі РФ Мікалай Шульгінаў.

«Разглядаюцца два варыянты: увесці спіс экспарцёраў нафтапрадуктаў або ўвесці ліцэнзаванне экспарту», – сказаў ён.

Падрыхтаваць абмежаванні на экспарт нафтапрадуктаў у канцы чэрвеня даручыў віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак пасля таго, як біржавыя кошты на бензін узляцелі на 70% і абнавілі гістарычныя максімумы. Улады абвінавацілі ў «пажары» на рынку «шэрых» экспарцёраў, хоць трэйдары бачаць сітуацыю інакш: на іхнюю думку, кошты разганяюць буйныя нафтавыя кампаніі. Яны прытрымліваюць паліва, ствараючы штучны дэфіцыт, каб кампенсаваць скарачэнне выплатаў з бюджэту.

Паводле звестак Vortexa, Расея экспартуе нафтапрадукты ў аб'ёме прыкладна 2,5 млн бараляў за дзень. На піку – у сакавіку 2023 года – аб'ёмы даходзілі да 3 млн бараляў за дзень, але да жніўня знізіліся да 2,2 млн.

Амаль 40% паліўнага экспарту прыпадае на дызель, які актыўна набываюць краіны Афрыкі і еўрапейскія дзяржавы, якія не далучыліся да санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках