1 верасня 2024, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС заявіў аб новых ордэрах на арышт Пуціна і найвышэйшага кіраўніцтва Расеі

5
Кіраўнік МУС заявіў аб новых ордэрах на арышт Пуціна і найвышэйшага кіраўніцтва Расеі

Стала вядома, паводле якіх артыкулаў.

Справа аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей — не адзіная справа, якую расследуе Міжнародны крымінальны суд. Новыя ордэры на арышт залежаць найперш ад дзеянняў пракурора МКС.

Пра гэта заявіў кіраўнік МКС Пётр Гофманскі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Ён (пракурор МКС — рэдакцыя) можа запытаць ордэр на арышт у дасудовых суддзяў МКС, якія вызначаць, ці ёсць падставы для выдачы будучых ордэраў на арышт. Але, безумоўна, пракурор дакладна заявіў, што ён актыўна займаецца новымі расследаваннямі ва Украіне, гэтак жа як і ў іншых краінах, і мы чакаем, што будзе больш дзеянняў з гэтай нагоды», - сказаў Гофманскі.

Злачынствы групы "Вагнера"

Як адзначае выданне, адной са спраў, якая магла б прывесці да новых ордэраў на арышт Уладзіміра Пуціна і найвышэйшага кіраўніцтва Расеі, з'яўляецца справа ваенных злачынстваў групы "Вагнер".

«Калі давесці, што байцы «Вагнера» ўдзельнічаюць у свядомым забойстве цывільных асоб, трэба паглядзець, на момант, калі яны ўчынялі гэтыя забойствы, яны былі ў камандным ланцужку, у якім знаходзіліся расейскія афіцэры або ў ім было толькі камандаванне групы», - тлумачыць прафесар права ў акадэміі Вэст Пойнт Джэніфэр Мэдакс.

Адзін з довадаў дырэктыўных сувязяў расейскіх улад з ваеўнікамі «групы Вагнер» падаў надоечы сам Пуцін. Ён прызнаў, што Масква з траўня 2022 да траўня 2023 года «цалкам фінансавала» наймітаў, выдаткаваўшы на іх блізу 1 мільярд даляраў з бюджэту. На думку экспертаў у міжнародным праве, гэтая заява Пуціна аблегчыць работу міжнародных судоў у пераследзе расейскага кіраўніцтва за злачынствы, учыненыя ваеўнікамі «Вагнера».

"Словы Пуціна патэнцыйна маюць вельмі сур'ёзныя наступствы з пункту гледжання прыцягнення Расеі да адказнасці за дзеянні "Вагнера" і прыцягнення асабіста Пуціна да адказнасці як лідэра Расеі", – мяркуе прафесар права ва Універсітэцкім каледжы Лондана Філіп Сэндс.

Арышт Пуціна

У сакавіку пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна ў справе аб вывазе ўкраінскіх дзяцей. Ордэр Гаагі дазваляе арыштаваць Пуціна за межамі РФ і перадаць у суд.

Украіна з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ адкрыла блізу 90 тысяч спраў паводле факту ваенных злачынстваў, учыненых расейскімі акупантамі. Ваенныя злачынствы РФ расследуе і Міжнародны крымінальны суд Гаагі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках