10 студзеня 2026, Субота, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы беларусы на аўто збілі лася

2
У Польшчы беларусы на аўто збілі лася

Кіроўца і пасажыр патрапілі ў лякарню.

У мінулыя выходныя ў Польшчы адбылося ДТЗ з удзелам беларусаў. Яны збілі лася, які перабягаў дарогу, і трапілі ў шпіталь. Жывёліна загінула, расказалі ў польскай паліцыі.

Інцыдэнт здарыўся ўночы з суботы на нядзелю на хуткаснай трасе ў Тужыне на поўнач ад Варшавы. Volkswagen пад кіраваннем 48-гадовай беларускі сутыкнуўся з ласём, які перабягаў аўтамагістраль. Жанчына і яе пасажыр, таксама 48-гадовы грамадзянін Беларусі, з траўмамі дастаўлены ў шпіталь.

Жывёліна загінула на месцы, аўтамабіль моцна пацярпеў - у яго выбіта пярэдняя шыба і змяты дах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках