21 снежня 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны напад на Севастопаль: распляжаны галоўны завод Чарнаморскага флоту РФ

40
Магутны напад на Севастопаль: распляжаны галоўны завод Чарнаморскага флоту РФ

Пасля сэрыі выбухаў гарыць бухта з расейскімі караблямі і падводнымі лодкамі.

Уначы ў сераду, 13 верасня, у акупаваным Севастопалі (Крым) былі чутныя магутныя выбухі — відавочцы налічылі сама меней сем. Пасля іх над местам узняўся дым. Ёсць траплянне ў суднарамонтны завод акупантаў, там шугануў пажар.

Над Севастопалем было відаць зарыва. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Крымскі вецер». У сеціве пісалі аб рабоце расейскай СПА, якая, магчыма, не была паспяховай.

Падпісчыкі канала паведамілі пра мінімум сем выбухаў, ад гучных гукаў спрацавала сігналізацыя аўтамабіляў.

Пазней відавочцы паведамілі аб пажары ля Паўднёвай бухты. На відэа і фота, якія распаўсюджваюцца сацыяльнымі сеткамі, відаць стаўбун дыму і агонь.

"У Паўднёвай бухце, дзе, імаверна, прыляцела, стаяць караблі і падводныя лодкі Чарнаморскага флоту", — пішуць аўтары канала.

Паводле маніторынгавых каналаў, выбухі гучалі ля Інкермана, дзе базуюцца караблі і субмарыны Чарнаморскага флоту РФ.

Спагадзя ў суполках сталі пісаць, што пажар шугае ля Севастопальскага марскога завода.

Так званы «губернатар» часова акупаванага РФ Севастопаля Міхаіл Разважаеў пацвердзіў атаку і напісаў, што пажар шугануў на нецывільным аб'екце ля Кілен-балкі. Там знаходзіцца 13-ы суднарамонтны завод ЧФ РФ.

Пазней ён адрэдагаваў свой допіс і таксама напісаў пра пажар ля Паўднёвай бухты. Там размешчаны Севастопальскі марскі завод імя Арджанікідзэ.

Як пішуць мэдыі, у выніку атакі на Севастопаль гарыць севастопальскі марскі завод. Гэта суднабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае на Карабельнай старане Севастопаля, завод з'яўляецца асноўнай пляцоўкай для будаўніцтва і рамонту суднаў Чарнаморскага флоту РФ.

Мінабароны РФ прызнала, што ў часова акупаваным Севастопалі ў выніку ўдараў і выбухаў з пажарам на тэрыторыі марскога заводу ўночы 13 верасня былі пашкоджаныя як мінімум два караблі расейскіх захопнікаў.

У міністэрстве дзяржавы-агрэсара сцвярджаюць, што гэтай ноччу быў нанесены «ўдар дзесяццю крылатымі ракетамі» па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ ў Севастопалі, а таксама «трыма безэкіпажнымі катэрамі па групе караблёў Чарнаморскага флоту на пераходзе морам».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках