25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты ўзарвалі два самалёты і гелікаптэр на ўрадавым аэрадроме пад Масквой

32
Дыверсанты ўзарвалі два самалёты і гелікаптэр на ўрадавым аэрадроме пад Масквой

Кіраўніцтва РФ ахапіла паніка.

На аэрадроме Чкалаўскі група Следчага камітэта РФ расследуе дыверсію, у выніку якой 18 верасня 2023 года былі істотна пашкоджаны 2 самалёты і 1 гелікаптэр. Падзея выклікала вялікую істэрыку ў вышэйшых вайсковых калідорах - на аэрадроме грунтуюцца ўрадавыя самалёты, т.зв. «самалёты суднага дня» і самалёты-выведчыкі.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

Невядомымі асобамі на аэрадроме, які старанна ахоўваўся, была закладзеная ўзрыўчатка і ўзарваны самалёты АН-148 і ІЛ-20 (абодва належаць да 354 авіяпалка спецпрызначэння), а таксама гелікаптэр МІ-28Н, які да гэтага актыўна прыцягваўся да збіцця ўдарных дронаў у Маскоўскай вобласці.

Пашкоджанні самалётаў не дазволяць разлічваць на іх хуткае аднаўленне. У гелікаптэра выбухам пашкоджана хваставая частка. Яшчэ адзін АН-148, які знаходзіўся побач з іншымі на стаянцы, атрымаў нязначныя пашкоджанні.

У РФ праводзяцца мерапрыемствы пошуку дыверсантаў і абмежаванні распаўсюджвання ў СМІ інфармацыі аб падзеі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках