13 студзеня 2026, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі здзейснілі самую масавую атаку на Крым з пачатку вайны

3
Беспілотнікі здзейснілі самую масавую атаку на Крым з пачатку вайны

Найбольш магутныя выбухі грымнулі на расейскай авіябазе ў Новафёдараўцы.

Уночы ў чацвер, 21 верасня, у часова акупаваным Крыме грымнулі выбухі. Чарговую «бавоўну» пачулі ў Севастопалі, Еўпаторыі, Саках, Джанкоі, Балаклаве. Таксама грымнулі выбухі каля аэрадрома акупантаў у Новафёдараўцы.

Аб гэтым паведамілі мясцовыя Telegram-каналы. Выбухі пачалі гучвць на ўкраінскім паўвостраве пад поўнач.

Расейскія мэдыі пішуць пра «самую вялікую» атаку дронамі на Крым.

Дарадца «кіраўніка» Крыма Алег Кручкоў адрэагаваў на атаку ў розных местах праз дзве гадзіны. Ён заклікаў крымчан "захоўваць спакой" і "адысці ад вокнаў".

Тутэйшыя жыхары паведамляюць, што «бавоўна» была вельмі гучная. Выбухі таксама чулі ў іншых паселішчах, у тым ліку ў Еўпаторыі, Саках, Севастопалі, Чарнаморскім.

У сеціве пішуць, што дзейнічае расейская СПА, зданцца, гаворка ідзе пра сістэму «Панцыр-С1».

З Сак жыхары паведамляюць, што чуюць палёт дронаў. У Севастопалі зараўла сірэна.

Таксама відавочцы паведамілі аб дзейнасці сістэмы "Панцыр" і ЗРК "Аса", якія базуюцца ў розных пунктах аэрадрома ў Новафёдараўцы.

Пасля аднаго з "прылётаў" работа "Панцыра" спынілася. Аднак ці адбылося гэта праз пашкоджанне сістэмы, пакуль невядома.

На аэрадроме ў Новафёдараўцы ў вялікай колькасці базуюцца расейскія знішчальнікі СУ-30 і СУ-24М. Відавочцы паведамляюць, што яны ўсё яшчэ не выляталі з аэрадрома.

У сеціве таксама паказалі момант выбуху ў Саках. Побач знаходзіцца аэрадром у Новафёдараўцы, дзе стаяць расейскія Су.

У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што часова захоплены яе войскамі Крым атакавалі "ўкраінскія беспілотнікі".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках