13 студзеня 2026, aўторак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн сустрэўся ў Нью Ёрку з лідэрамі дзяржаў Цэнтральнай Азіі

2
Байдэн сустрэўся ў Нью Ёрку з лідэрамі дзяржаў Цэнтральнай Азіі

Якія пытанні абмяркоўвалі?

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся ў аўторак з лідэрамі Казахстана, Кіргізстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана на прэзідэнцкім саміце ў фармаце С5+1. Сустрэча адбылася ў кулуарах сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, піша "Голас Амэрыкі".

У заяве адміністрацыі гаворыцца, што прэзідэнты "абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку бяспеку, гандаль і інвестыцыі, рэгіянальныя ўзаемасувязі, неабходнасць павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх краін, а таксама бягучыя рэформы для паляпшэння кіравання і вяршэнства закона".

Джозэф Байдэн падзяліўся з калегамі поглядамі на тое, як ЗША і краіны Цэнтральнай Азіі "могуць працаваць разам для далейшага ўмацавання суверэнітэту, устойлівасці і працвітання краін Цэнтральнай Азіі, а таксама для абароны правоў чалавека" ў рамках партнёрства C5+1.

Байдэн таксама падзякаваў кіраўнікам цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў за "партнёрскі падыход у развязанні праблем рэгіянальнай бяспекі і заявіў аб сваёй прыхільнасці працягу супрацоўніцтва ў пытаннях бяспекі меж, барацьбы з тэрарызмам і праваахоўнай дзейнасці", гаворыцца ў прэсавым рэлізе Белага дома.

На саміце таксама абмяркоўвалася стварэнне больш спрыяльнага асяроддзя для гандлю і інвестыцый шляхам стварэння бізнэс-платформы прыватнага сэктара, якая будзе дапаўняць дыпламатычную платформу C5+1.

Злучаныя Штаты прапанавалі ў рамках фармату С5+1 пачаць дыялог аб здабычы карысных выкапняў для асваення вялізных мінеральных багаццяў Цэнтральнай Азіі. Гэтыя намаганні з'яўляюцца часткай працяглай падтрымкі ЗША для прыцягнення інвестыцый і развіцця Транскаспійскага гандлёвага шляху праз партнёрства ў глабальнай інфраструктуры і інвестыцыях, якое дапаможа аблегчыць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю і ўстойлівасць.

C5+1 — платформа для супольных дзеянняў для развязання агульных праблем Злучаных Штатаў і пяці дзяржаў Цэнтральнай Азіі. Яна дапаўняе двустароннія стасункі ў рэгіёне, асабліва ў сфэрах, у якіх рэгіянальны падыход можа даць параўнальныя перавагі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках