«Беларусбанк» увёў абмежаванні на паасобныя ўклады
7- 21.09.2023, 17:55
- 9,070
Прычыны прыняцця такой пастановы банк хавае.
"Беларусбанк" з 27 верасня прыпыняе прыманне новых і папаўненне адкрытых раней паасобных тэрміновых банкавых укладаў у далярах.
Гаворка ідзе аб наступных дэпазітах:
- тэрміновы безадклікальны банкавы ўклад «Вялікія магчымасці» з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
- тэрміновы безадклікальны банкавы ўклад «Безадклікальны для нерэзідэнтаў» з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
- тэрміновы безадклікальны банкавы ўклад «Вялікія магчымасці онл@йн» з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў.
Аб прычынах прыняцця такой пастановы банк не паведамляе.