УСУ спалілі БМД палка РФ, які расстрэльваў украінскіх вайскоўцаў у Ілавайскім катле
4- 21.09.2023, 11:20
- 7,496
Карма здагнала акупантаў на Ліманскім кірунку.
Байцы роты ўдарных беспілотнікаў 63-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны спалілі варожую баявую машыну дэсанта (БМД) на Ліманскім кірунку. Яна належала 331-му парашутна-дэсантнаму палку войска РФ, які ў 2014 годзе зладзіў расстрэл нашых вайскоўцаў на выхадзе з Ілавайска.
Пра гэта obozrevatel.com расказалі абаронцы 63-й АМБр, а таксама падалі відэа магутнага ўдару БЛА па расейскай тэхніцы. "Адно асалода — глядзець, як палае варожая тэхніка", — пракаментавалі байцы.


Яны адзначылі, што знішчаная тэхніка належала акупантам расейскага 331 парашутна-дэсантнага палка — таго самага, які ў 2014-м расстрэльваў украінскіх абаронцаў, што калонай выходзілі з Ілавайска.
«У 2023-м байцы 63-й брыгады адпомсцілі за палеглых пабрацімаў. Папярэджваем акупантаў: альбо здавайцеся, альбо ўцякайце. Усе астатнія будуць бязлітасна знішчаныя!» – перасцераглі ваяры.


