13 студзеня 2026, aўторак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпусцілі па Украіне 43 ракеты: Залужны падаў драбніцы падступнай атакі РФ

4
Выпусцілі па Украіне 43 ракеты: Залужны падаў драбніцы падступнай атакі РФ
Валерый Залужны

На маршруце ракеты ўвесь час змянялі курс.

Расея ўночы 21 верасня выпусціла па Украіне 43 ракеты паветранага базавання Х-101/Х-555/Х-55. Большасць варожых ракет была збітая.

Пра гэта паведамляе гетман УСУ Валерый Залужны ў Telegram.

Ён зазначыў, што атака пачалася пад 3:40. Зафіксаваныя старты 43 крылатых ракет з 10 самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95мс з абшару на захад ад Энгельса.

Ракеты выпускалі ў некалькі хваль. У паветраную прастору Украіны яны заходзілі з розных кірункаў, а на маршруце безупынна мянялі курс.

У выніку баявой работы сілы супрацьпаветранай абароны знішчылі 36 крылатых ракет. Да адбіцця атакі прыцягнулі зенітныя ракетныя войскі, знішчальную авіяцыю, мабільныя групы ды іншыя сродкі.

Таксама, як адзначыў Залужны, а 6:00 расейцы ўдарылі зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300 па Харкаве.

Начная атака

Гэтай ноччу і раніцай расейскае войска атакавала Украіну, выбухі ад дзейнасці СПА чулі ў розных абласцях, але ёсць і "прылёты".

Так, у Роўне атакаваны энэргетычны аб'ект. У Чаркаскай вобласці адломкі ракеты ўпалі на гатэль, а ў Кіеве зафіксавалі падзенне адломкаў у некалькіх мясцінах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках