13 студзеня 2026, aўторак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пачатку навучальнага года Ліцэй БДУ застаўся без дырэктара

2
На пачатку навучальнага года Ліцэй БДУ застаўся без дырэктара

З якой прычыны — невядома.

На пачатку навучальнага года Ліцэй БДУ застаўся без дырэктара. У афіцыйным тэлеграм-канале навучальнай установы з'явілася інфармацыя аб тым, што Ганна Чубарава, якая кіравала ім з 2021 года, пакідае сваю пасаду. З якой прычыне — невядома.

У чацвер, 21 верасня, у тэлеграм-канале Ліцэя БДУ з'явіўся запіс, у якім напісана: "Цяпер Ганна Сяргееўна пакідае сваю пасаду дырэктара Ліцэя", а таксама пазначаны словы падзякі "за прафесійнасць у якасці настаўніцы, адміністратаркі і дырэктаркі".

З якой прычыны дырэктарка навучальнай установы пайшла з пасады на пачатку навучальнага года, у тэлеграм-канале не сказана. Хто ўзначаліць Ліцэй БДУ, таксама невядома. Раней з дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц нам паступала інфармацыя, што выканаўцай абавязкаў кіраўніка прызначаная Наталля Каранкевіч, намесніца дырэктара ў навучальнай рабоце. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтым звесткам пакуль няма.

Нагадаем, інфармацыя аб тым, што "на пачатку мінулага тыдня" Ганна Чубарава "была звольненая" з пасады дырэктара Ліцэя БДУ, стала з'яўляцца яшчэ ў суботу-нядзелю. Аднак афіцыйна яна не пацвярджалася. Адна з нашых крыніц звярнула ўвагу на тое, што Ганны не было на фотаздымку са свята "Віват, студэнт БДУ!", якое прайшло 12 верасня, "хоць яна меа стаяць на сцэне разам з дэканамі". Пры гэтым ён не ведаў, з чым магло б быць звязанае звальненне кіраўніцы, і называў яго "загадкавым".

Ганна Чубарава стала дырэктарам Ліцэя БДУ ў жніўні 2021-га. Яна кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Скончыла БДУ і з 2004 года працавала на біялагічным факультэце галоўнай ВНУ краіны. З 2010-га пачала выкладаць біялогію ў Ліцэі БДУ, і ўжо праз чатыры гады яе прызначылі загадчыцай кафедры прыродазнаўчых навук. Да таго як узначаліць навучальную ўстанову, яна пяць гадоў была намесніцай дырэктара ў навучальнай рабоце.

Паводле аднаго з нашых суразмоўцаў, падчас кіраўніцтва Ганны навучальная ўстанова рассталася з "вялікай колькасцю педагогаў".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках