УСУ прарвалі «лінію Суравікіна» і высадзілі пяхоту далёка за яе межамі
1- 21.09.2023, 15:17
- 24,768
Спадарожнікавыя здымкі паказалі маштаб прарыву.
Працягвае паступаць інфармацыя аб прарыве УСУ так званай «лініі Суравікіна» ў Запарожскай вобласці ў рамках контрнаступу ўкраінскага войска.
OSINT-аналітыкі змаглі геалакаваць відэа расейцаў, апазнаўшы новае пасоўванне ўкраінскіх вайскоўцаў на Паўднёвым фронце.
«Мяркуючы з нядаўна змешчанага расейцамі відэа бачна, што ўкраінскія войскі паспяхова прарвалі «лінію Суравікіна» і высадзілі пяхоту за яе межамі. Спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць гэтыя падзеі, намякаючы на тое, што ўкраінская тэхніка перасякае «лінію Суравікіна», - піша на сваёй Twitter-старонцы адстаўны ўкраінскі вайсковец, OSINT-аналітык Tatarigami_UA.
Крыху паўднёвей першай выявы на відэа паказанае скрыжаванне, абстралянае расейскім войскам.
На заднім плане бачны адцінак у агні каля «лініі Суравікіна», а наяўнасць чорнага дыму на здымку сведчыць аб тым, што загарэўся нейкі аб'ект.
Выкарыстоўваючы звесткі геалакацыі з відэа, становіцца відавочным, што УСУ эфектыўна выканалі манеўры, адкінуўшы супраціўніка скарыстаўшыся праломам у яго абароне.
Перадавыя падраздзяленні ўкраінскага войска прасунуліся ўшчыльную да Вярбовага, пераадольваючы супрацьтанкавыя траншэі, мінныя палі і «зубы дракона».
Моцна адрэдагаванае расейскае відэа пакідае невыразнасць што да таго, ці стварылі УСУ плацдарм.
«Гэта абнадзейлівы і пазітыўны знак, і няма сумневаў у тым, што расейцы паспрабуюць зменшыць яго значэнне. Наступныя некалькі дзён пакажуць, ці стане пранікненне прарывам», - падкрэслівае экспэрт.


