13 студзеня 2026, aўторак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне працягваецца загадкавы мор галубоў

13
У Маладзечне працягваецца загадкавы мор галубоў

Да гэтага невядома, што напраўду адбываецца.

У гарадскім парку Маладзечна працягваюць паміраць галубы, піша Kraj.by. Кіраўніцтва парку раней паведамляла, што тушкі сабраныя і пахаваны, але маладзечанцы ўсё яшчэ знаходзяць загінулых птушак.

Версій прычыны памору галубоў некалькі. Гэта можа быць, напрыклад, напады крумкачоў, не выключаны і маньяк-атрутнік, мяркуе, арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі.

Кіраўніцтва парку 15 верасня расказвала аб тым, што шэсць загінулых птушак прыбралі і пахавалі.

«Я не ведаю, якіх галубоў пахавалі працаўнікі парка, але тушкі птушак усё яшчэ валяюцца па парку. Вось, сёння сфатаграфавала каля ліхтарнага слупа, побач з верхнім возерам», - распавяла парталу чытачка Наста. Гэтую тушку бачылі 19 верасня.

А 20 верасня ўдалося выявіць яшчэ некалькі мёртвых птушак. На фота ў некаторых не бачна галоў.

У Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамілі, што аб праблеме мора галубоў ужо вядома ў Менскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а ўвогуле міліцыя павінна шукаць атрутніка.

У прыёмнай абласнога камітэта паведамілі, што такая праблема мусіць разглядацца на мясцовым узроўні райвыканкама. Абласны камітэт пакуль не ўмешваецца, паколькі мор галубоў у парку цяпер не з'яўляецца экалагічным бедствам. Параілі звярнуцца на мясцовую ветэрынарную станцыю.

«Мы даведаліся аб факце мора галубоў учора. Заўтра, 22 верасня, адпраўляем у Менск на экспертызу машыну з біялагічным матэрыялам загінулых птушак. Экспертыза будзе праведзеная для таго, каб вызначыць магчымую наяўнасць віруса, калі галубы былі хворыя, а таксама праверыць імавернасць іх атручвання», - распавёў намеснік галоўнага лекара Маладзечанскай раённай ветэрынарнай станцыі Арцём Астроўскі.

Нагадаем, раней партал ужо пісаў аб моры галубоў у гарадскім парку. Тады мясцовая жыхарка расказвала, што бачыла ў парку мужчыну, які высыпаў на зямлю нешта падобнае да збожжа, а потым хутка схаваўся. Аднак кампанія, якая адпачывала ў парку, пенсіянераў выказала здагадку, што птушак забіваюць вароны, якія «дзяўбуць галубоў у галовы і выклёўваюць ім мозг».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках