СБУ і УСУ ўдарылі па сакрэтнай базе ў Мелітопалі: паранены камандзір і начальнік штаба 58-й арміі РФ
3- 21.09.2023, 15:26
- 11,124
Ліквідаваныя і выведзеныя з строю дзясяткі расейскіх афіцэраў.
СБУ і УСУ днямі ўдарылі па сакрэтнай базе акупантаў у часова акупаваным Мелітопалі. У выніку ракетнай атакі параненыя сярод расейскіх камандзіраў.
Пра гэта РБК-Украіна распавялі крыніцы ў Службе бяспекі Украіны.


Як распавяла крыніца, спачатку Служба бяспекі выявіла, што акупанты арганізавалі свой штаб на мясцовым маторным заводзе. Інфармацыю перадалі вайскоўцам, а затым разам з імі - адпрацавалі па мэце.
У выніку ракетнага ўдару быў паранены камандзір 58-й арміі РФ, якая ваюе на Запарожскім кірунку, а таксама іх начальнік штаба.
Акрамя правадыроў акупантаў пацярпела яшчэ некалькі дзясяткаў варожых афіцэраў. Са звестак крыніцы, каля дзесяці з іх загінулі.
Нагадаем, што 19 верасня мэр Мелітопаля Іван Фёдараў паведаміў пра сама меней 5 гучных выбухаў у горадзе. Тады гучней за ўсё было ў раёне завода «Аўтакаларліта».
Праз некаторы час у Страткаме УСУ пацвердзілі нанясенне ўдару па штабе расейскіх вайскоўцаў. У той жа час месцазнаходжанне штаба не ўдакладнялася.