Украінскія марскія пяхотнікі знішчылі расейскую гармату «Гіяцынт-Б»
- 21.09.2023, 15:56
- 2,516
Яна была замаскаваная на полі бою.
Сілы абароны Украіны знайшлі на полі бою замаскаваную гармату «Гіяцынт-Б» і знішчылі яе. Гэты працэс удалося зафіксаваць на відэа, паведаміў камандзір аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі.
Паводле ягоных слоў, гэта вынік працы артылерыстаў марской пяхоты Ваенна-марскіх сіл УСУ. Яны выявілі і знішчылі замаскаваную варожую 152-мм гармату 2А36 «Гіяцынт-Б».