13 студзеня 2026, aўторак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі ўдары па складах РФ пад Васільеўкай

1
УСУ нанеслі ўдары па складах РФ пад Васільеўкай

Дэтанацыя працягвалася некалькі гадзін.

Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па тэхніцы расейцаў і складах боепрыпасаў на акупаванай частцы Васільеўскага раёна Запарожскай вобласці. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Мелітопальскага гарадскога галаву Івана Фёдарава.

- Пасля «бавоўны» ў Мелітопалі паблізу Маторнага завода, дзе ліквідавана некалькі дзясяткаў расейскіх афіцэраў і паранены камандуючы 58 арміі, акупанты дагэтуль разбіраюць завалы свайго штаба, - гаворыцца ў заяве.

Фёдараў распавёў, што ў Васільеўскім раёне недалёка ад лініі фронту «прыляцела» па тэхніцы і складах боепрыпасаў войска РФ. Дэтанацыя працягвалася некалькі гадзін.

Таксама УСУ нанеслі ўдары па месцах базавання акупантаў пад вёскай Прышыбам. Расейцы бегалі па полі і спрабавалі вывезці тое, што ацалела. Са слоў Фёдарава, чым больш «прылятае» акупантам, тым мацнейшы тэрор яны ўчыняюць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках