13 студзеня 2026, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе казалі, што абвінавачванні распадуцца і ён пойдзе дадому»

17
«Усе казалі, што абвінавачванні распадуцца і ён пойдзе дадому»
ПАВЕЛ ХАРЫТОНАЎ

Прадпрымальніку з Менска далі пяць гадоў за данат $20.

Менскі гарадскі суд прысудзіў прадпрымальніка Паўла Харытонава да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд вынеслі яшчэ ў студзені, але пра пастанову суда стала вядома толькі цяпер, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аб судзе над 45-гадовым індывідуальным прадпрымальнікам Паўлам Харытонавым распавёў яго былы сукамернік. З яго слоў, менчука асудзілі за адзін данат на суму 20 даляраў у нейкую ініцыятыву, якую ў далейшым прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Меркавана, гаворка ідзе аб дапамозе пацярпелым ад рэпрэсій, а ахвяраванне было зробленае ў 2021 годзе, калі платформа яшчэ не была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».

- Усе сукамернікі, у тым ліку палітвязень адвакат Аляксандр Данілевіч, казалі Паўлу, што яго абвінавачванні распадуцца і ён пойдзе дадому. Таму што тая арганізацыя, у якую ён зрабіў данат, не была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» на момант пералічэння, - распавёў суразмоўца.

Аднак суд прызнаў мужчыну вінаватым у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.361-2 КК) і прызначыў пяць гадоў калоніі. 28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у дзеянні, палітвязня этапавалі ў калонію. Праваабаронцы высвятляюць, куды менавіта.

На волі ў Паўла Харытонава засталіся дзеці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках