Ва Украіне дазволілі пісаць слова «Расея» з маленькай літары
30- 21.09.2023, 19:49
- 7,724
Не будзе ўважацца за памылку.
Напісанне слоў «Расія», «Масква» і падобных з маленькай літары ў неафіцыйных тэкстах не будзе ўважацца памылкай ва Украіне.
Аб гэтым паведамляе Нацыянальная камісія стандартаў дзяржаўнай мовы.
Так, у Нацкамісіі адзначылі, што напісанне назваў «расейская федэрацыя», «расея», «масква», «масковія», «маскоўскае царства», «расейская імперыя», «дзяржаўная дума рф» і падобных з маленькай літары можна не кваліфікаваць як адхіленне ад нормаў украінскай мовы ў тэкстах неафіцыйнага характару.
Нацкамісія абмеркавала гэтае пытанне з улікам афіцыйных лістоў ад Інстытута ўкраінскай мовы НАН Украіны, Інстытута мовазнаўства імя А. А. Пацебні НАН Украіны на зварот віцэ-прэм'ер-міністра - міністра ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірыны Верашчук.
Як пісаць «Расея» ў афіцыйных тэкстах?
Міністр адукацыі і навукі Аксэн Лясны адзначаў, што назва дзяржавы «Расейская Федэрацыя» ў афіцыйных дакументах павінна быць напісаная з вялікіх літар.
Так, спачатку МОН выпусціў дакумент па адукацыі ўкраінскіх дзяцей за мяжой, у якім РФ напісаная з маленькай літары. Аднак пазней Лясны выпусціў загад аб напісанні назвы Расея з загалоўнай літары і загадаў выправіць назву, калі ў дакументах яна напісаная з маленькай літары. Ён патлумачыў, што без выпраўлення назвы ў загадзе Мінюстыцыі не зарэгістравала б гэты дакумент.
Лясны мяркуе, што напісанне «рф» з вялікай літары – памылка, але такое патрабаванне нормапраектавання.