Сілы абароны Украіны прадаўжаюць наступаць на Мелітопальскім кірунку
- 21.09.2023, 21:52
- 6,344
Вечаровая зводка Генштаба УСУ.
Украінскія вайскоўцы паспяхова адбілі атакі расейцаў на Бахмуцкім, Мар'інскім, Запарожскім і Шахцёрскім кірунках. Таксама Сілы абароны прадаўжаюць весці наступальныя аперацыі на Мелітопальскім кірунку.
Пра гэта гаворыцца ў вечаровай зводцы Генштаба УСУ за 21 верасня.
Уначы 21 верасня РФ нанесла чарговы масаваны ракетны ўдар па энэргетычнай, прамысловай і цывільнай інфраструктуры Украіны 44 крылатымі ракетамі паветранага базавання Х-101/Х-555/Х-55 і шасцю зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300. У выніку баявой працы сіламі і сродкамі Паветраных сілаў ва ўзаемадзеянні з СПА Сілаў абароны знішчаныя 38 крылатых ракетаў.
У цэлым вораг нанёс 52 ракетныя і 44 авіяцыйныя ўдары, здзейсніў 43 абстрэлы з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.
З прычыны расейскіх тэрарыстычных нападаў ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні зазналі жылыя дамы, цывільныя навучальныя ўстановы, медыцынскія ўстановы, інтэрнаты і іншая цывільная інфраструктура.
Аператыўная абстаноўка на ўсходзе і поўдні Украіны застаецца складанай. Цягам дня адбылося больш за 20 баявых сутыкненняў.
На Валынскім і Палескім кірунках аператыўнае становішча без істотных зменаў. Прыкметаў фармавання наступальных груповак не выяўлена. Пэўныя падраздзяленні УС Беларусі выконваюць задачы ў памежных з Украінай раёнах.
На Северскім і Слабажанскім кірунках праціўнік захоўвае ваенную прысутнасць у памежных раёнах, прадаўжае абстрэлы населеных пунктаў з тэрыторыі Расеі. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Дзягцярнага Сумскай вобласці.
Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы ворага зазналі больш за 20 населеных пунктаў, сярод іх Чарнацкае Чарнігаўскай вобласці; Старая Гута, Зарэчча, Кучароўка, Шалігіна, Юнакоўка Сумскай вобласці і Графскае, Гатышча, Ваўчанск, Ваўчанскія Хутары Харкаўскай вобласці.
На Купянскім кірунку праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Бераставога, Капанкі і Шыйкаўкі Харкаўскай вобласці. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы ворага зазналі раёны больш як 10 населеных пунктаў, сярод іншых, Дварычнай, Сінькоўкі, Іванаўкі, Кісліўкі, Купянска-вузлавога, Каўшараўкі Харкаўскай вобласці.
На Ліманскі кірунку авіяцыйныя ўдары ворага зазналі раёны населеных пунктаў Неўскае Луганскай вобласці і Дзіброва Данецкай вобласці. Ад артылерыйскіх і мінамётных абстрэлаў пацярпелі больш за 10 населеных пунктаў, сярод іх Неўскае, Белагораўка Луганскай вобласці і Спірнае, Бераставое, Раздаліўка Данецкай вобласці.
На Бахмуцкім кірунку Сілы абароны паспяхова адбілі атакі праціўніка ў раёне на паўночны ўсход ад Грыгораўкі Данецкай вобласці. Праціўнік спрабаваў аднавіць страчанае становішча ў раёне Андрэеўкі Данецкай вобласці, але поспеху не меў.
Вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Андрэеўка, Мінькаўка, Клішчыеўка і Севернае Данецкай вобласці. Пад артылерыйскім і мінамётным агнём апынуліся больш за 20 населеных пунктаў, сярод іншых Часіў Яр, Клішчыеўка, Ступачкі, Белая Гара Данецкай вобласці.
На Аўдзееўскім кірунку вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Архангельскага Данецкай вобласці. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі блізу 10 населеных пунктаў, сярод якіх Керамік, Стэпавы, Аўдзееўка, Севернае, Первамайскае, Невельскае Данецкай вобласці.
На Мар'інскім кірунку цягам дня ўкраінскія абаронцы паспяхова адбілі 8 атак ворага ў раёнах Мар'інкі і Краснагораўкі Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Лізаветаўкі Данецкай вобласці.
Пад агнём акупантаў знаходзілася блізу 10 населеных пунктаў, сярод іх Мар'інка, Георгіеўка, Максімільянаўка, Пабеда, Новаміхайлаўка Данецкай вобласці.
На Шахтарскім кірунку Сілы абароны паспяхова адбілі атаку ворага ў раёне Мікольскага Данецкай вобласці. Вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Ураджайнае і Старамаёрскае Данецкай вобласці.
Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі блізу 10 населеных пунктаў, сярод якіх Вадзяное, Вуглядар, Прачыстаўка, Новаўкраінка, Залатая Ніва, Вялікая Навасёлка Данецкай вобласці.
На Запарожскім кірунку Сілы абароны паспяхова адбілі атаку ворага ў раёне Рабоціна Запарожскай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Белагор'е, Малая Такмачка, Рабоціна Запарожскай вобласці.
Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі больш за 20 населеных пунктаў, сярод іншых, Малінаўка, Гуляйполе, Чарыўнв, Стэпнае, Пяціхаткі Запарожскай вобласці.
На Херсонскім кірунку праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Львоўскае, Цягінка Херсонскай вобласці. Варожыя артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі блізу 10 населеных пунктаў, сярод іх Берыслаў, Мікалаеўка, Херсон Херсонскай вобласці, а таксама Саланчакі, Ачакаў Мікалаеўскай вобласці.
Сілы абароны Украіны прадаўжаюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім кірунку, наступальныя (штурмавыя) дзеянні на Бахмуцкім кірунку, наносяць акупацыйным войскам страты ў жывой сіле і тэхніцы, знясільваюць ворага ўздоўж усёй лініі фронту.
Цягам дня авіяцыя Сілаў абароны нанесла ўдар па пункце кіравання і 10 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага.
Падраздзяленнямі ракетных войскаў пашкоджаны пункт кіравання, раён засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, дзевяць артылерыйскіх сродкаў і дзве станцыі РЭБ ворага.