Генеральнаму пракурору Шведу не спадабалася, што беларускія дзеці вывучаюць англійскую мову
64- 22.09.2023, 10:28
- 16,586
Таксама яго абурыла вывучэнне дзейнасці польскай Арміі Краёвай.
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед абурыўся колькасцю англійскай мовы ў школах, а таксама факультатывам. Сюжэт пра гэта быў паказаны ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ.
«У шэрагу класаў колькасць гадзін на вывучэнне англійскай мовы большая агулам, чым на вывучэнне беларускай і расейскіх моў. Мы рыхтуем працоўную сілу для Захаду? А ў нас вось 3-ці клас англійскай мовы значна больш, чым агулам расейскай і беларускай, тады ўзнікае пытанне з пункту гледжання падыходаў у арганізацыі навучальнага працэсу», — заявіў Швед.
Яго абурэнне выклікаў таксама факультатыў «Абаронцы беларускай зямлі», у рамках якога разглядаецца дзейнасць польскай Арміі Краёвай.