21 снежня 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракета распляжыла штаб Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі

123
Ракета распляжыла штаб Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі

Дзёрзкая аткака УСУ.

У акупаваным Севастопалі другі раз за дзень грымнулі магутныя выбухі, паведамляе "Крымскі вецер".

Над местам узняўся чорны дым, акупацыйныя «ўлады» паскардзіліся на ўдар УСУ ракетай па штабе Чарнаморскага флоту РФ.

На фота можна ўбачыць густы дым і пажар у будынку штаба Чарнаморскага флоту РФ.

Гаўляйтэр акупаванага Севастопаля Міхаіл Развазжаеў заявіў, што па штабе Чарнаморскага флоту нанеслі ракетны ўдар.

«Каля тэатра Луначарскага ўпаў аскепак. Вялікая просьба пры выяўленні такіх элементаў — не падыходзіць і тэлефанаваць у 112. На месца выехалі ўсе аперацыйныя службы. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца», — напісаў ён у Telegram.

Як паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы, аскепкі ад ракет падаюць ля тэатра імя Луначарскага на праспекце Нахімава ў Севастопалі. Пры гэтым па горадзе ўжо імчацца дзясяткі аўтамабіляў хуткай дапамогі.

«Крым. Рэаліі» пацвярджае ракетны ўдар па штабе Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі.

Паводле слоў карэспандэнта выдання, у месце грымелі тры магутныя выбухі, ад якіх задрыжалі шыбы ў вокнах.

"Таксама было чуваць пралёт ракеты над паўднёвай часткай места", – дадае выданне.

Асобныя Telegram-канал сцвярджаюць аб «дзейнасці СПА» ў Сацкім і Бахчысарайскім раёнах Крыма.

У сеціве паведамляюць, што ля аэрадрома Бэльбэк працуе супрацьпаветраная абарона, таксама «гучна» ў гарнізоне Гвардзейскага і Саках.

Акрамя таго, перацяты рух па Крымскім мосце, таксама прыпыніў рух марскі пасажырскі транспарт.

Канал "Крымскі вецер" паведамляе, што выбухі гучаць у Бахчысарайскім і Сімферопальскім раёнах, а таксама ля Першамайскага і Чырвонагвардзейскага.

Са слоў відавочцы, збіты беспілотнік упаў у Севастопальскую бухту. Таксама ў Бахчысараі каля вайсковай часткі РФ на вул.Сімферопальская, 2 заўважылі вялікі стаўбун дыму.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках