13 студзеня 2026, aўторак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі ўцякаюць з акопаў: баец УСУ назваў супэрзброю, якая наводзіць паніку на расейцаў

10
Захопнікі ўцякаюць з акопаў: баец УСУ назваў супэрзброю, якая наводзіць паніку на расейцаў
ФОТА: REUTERS

Яна больш дзейсная за легендарныя HіMARS.

Украінскія абаронцы з дапамогай дронаў-камікадзэ могуць нанесці яшчэ большыя страты расейскім акупантам. Так званыя FPV-дроны сёння не толькі спальваюць варожую тэхніку, але і "выкурваюць" захопнікаў з пазіцый.

Пра гэта «24 каналу» расказаў вайсковец УСУ, тактычны медык Ягор Фірсаў, дадаўшы, што такая зброя мае яшчэ шмат іншых пераваг.

«Хлопцы кажуць, што FPV-дрон – гэта цяпер самая эфектыўная зброя для таго, каб выбіць ворага з акопа. Дрон максімальна трапны, ім можна заляцець ва ўваход бліндажу. Нават калі акупант не забіты і не траўмаваўся, то дрон нясе тэрмабарычны набой, такога націску яны не вытрымліваюць і ўцякаюць з акопа», — расказаў Фірсаў.

Паводле ягоных слоў, было ўжо нямала выпадкаў, калі ўкраінскія штурмавікі пасля правільнага агнявога бою дронамі-камікадзэ заходзілі на амаль пустыя пазіцыі ды займалі іх.

«Я веру, што мы мецьмем больш гэтых дронаў-камікадзэ і зможам значна лепш праводзіць контрнаступальныя дзеянні», — адзначыў баец УСУ.

Ён падкрэсліў, што перавага дронаў-камікадзэ ў тым, што яны дакладныя, танныя, а таксама імі можна хутка навучыцца кіраваць.

«Што да іншага ўзбраення, яго ёсць шмат тыпаў, але пытанне найперш у кошце, лімітаванай колькасці і хуткасці пастаўкі. Вядома, і HіMARS вельмі эфектыўны, але ён каштуе мільёны даляраў, баявы прыпас — сотні тысяч, і нам не прадаюць іх у значнай колькасці», — адзначыў вайсковец.

Фірсаў таксама расказаў, што вельмі эфектыўнай з'яўляецца далёкая гаўбіца М777, бо яна можа біць на дыстанцыю 30 км і патрапіць сапраўды ў цэль. Да таго ж яна зробленая з тытанавай руды, што робіць яе на 3 або 4 тоны лягчэйшай за аналагі.

«Са сваёй папярэдняй прафесіі я ведаю, што ва Украіне ёсць вялізныя запасы тытанавай руды. Калі не гаўбіцы, то дэталі да іх, якія псуюцца і якія мы вымушаныя адпраўляць за мяжу, мы б самі маглі рабіць, бо сыравіну мы маем», — падкрэсліў вайсковец.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках