13 студзеня 2026, aўторак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узяцце Токмака: генерал Тарнаўскі заявіў аб самым вялікім прарыве УСУ

3
Узяцце Токмака: генерал Тарнаўскі заявіў аб самым вялікім прарыве УСУ
ФОТА: REUTERS

«Лінія Суравікіна» не стала перашкодай для ўкраінскага войска.

Зіма не стане перашкодай для працягу контрнаступу Сіл абароны Украіны, бо ўкраінскія ваяры прасоўваюцца збольшага без тэхнікі і невялікімі групамі. Самы вялікі прарыў на фронце яшчэ наперадзе — для далейшага поспеху ўкраінскім сілам неабходна як мінімум дасягнуць места Токмака ў Запарожскай вобласці.

Пра гэта сказаў начальнік аперацыйна-стратэгічнай групоўкі войскаў "Таўрыя" брыгадны генерал Аляксандр Тарнаўскі ў інтэрв'ю выданню CNN. Паводле ягоных слоў, надвор'е ўзімку можа стаць перашкодай, але наўрад моцна паўплывае на контрнаступ УСУ.

Генерал мяркуе, што вялікі прарыў Украіны на фронце — яшчэ наперадзе.

“Я думаю, гэта адбудзецца пасля Токмака. На гэты момант яны (расейскія акупанты — рэдакцыя) разлічваюць на глыбіню сваёй лініі абароны там», — сказаў ён.

Начальнік дадаў, што Токмак — гэта мэта-мінімум, а галоўная мэта — дапяць да дзяржаўных меж Украіны.

Тарнаўскі адзначыў, што самай сур'ёзнай праблемай з'яўляецца не "лінія Суравікіна", а "скрыжаванні, лініі дрэў і мінныя палі паміж лініямі дрэў".

«Існуе спалучэнне невялікіх шкодных груп абароны супраціўніка, якія цяпер размешчаныя вельмі дакладна і пісьменна. Але дзеянні нашых байцоў змушаюць іх павольна адыходзіць, калі яны сутыкаюцца з нашымі штурмавымі аддзеламі», — падкрэсліў брыгадны генерал.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках