Стала вядома, хто ўзяў «у аблогу» крамлёўскую лякарню з Кадыравым
- 23.09.2023, 10:29
- 19,808
Барадатыя мужчыны на люксавых аўтамабілях патрулююць пэрымэтар клінікі.
Крыніца расейскага тэлеграм-канала ВЧК-ОГПУ расказала аб чачэнскіх байцах, якія ўжо некалькі дзён патрулююць 5-ы корпус клінікі кіраўніка спраў Пуціна, у якой, паводле інфармацыі мэдый, знаходзіцца цяжка хворы кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.
Паводле звестак суразмоўцы ВЧК-ОГПУ, брыгадзірам кадыраўцаў на месцы з'яўляецца маскоўскі «памочнік КРА» Саідахмед Эльдарбіеў. Ён лічыцца адным з найбліжэйшых людзей стрыечнага брата Кадырава — Ібрагімава Турпала-Алі на мянушку "Хуткі", сакратара Рады бяспекі Чачэніі.
У 2018 годзе Ібрагімаў, быўшы кіраўніком Шалінскага раёна, пры стырне Mercedes зладзіў смяротнае здарэнне з «Жыгулямі», у якіх загінула сямейная пара з дзіцем.
Пасля трагедыі сваякі загінулых "папрасілі" Кадырава не караць брата і не звальняць яго з працы. Таксама, са слоў крыніцы, Эльдарбіеў блізка камунікуе з былым кіраўніком кадыраўскай адміністрацыі Ізраілавым.
Цікава дабраная і каманда, якая атабарылася ў іншаземных легкавіках на тэрыторыі шпіталю.
Люксавыя аўтамабілі з падменнымі нумарамі часта можна бачыць у звязцы Bentley Bentayga + Mercedes-Benz ML/GLE + Mercedes-Benz V + S 500 4 МАТІС + AMG GLЕ 63.
На іх перасоўваюцца байцы Эльдарбіева, сярод якіх, мяркуючы са звестак, ёсць «бандыты».
Напрыклад, пры стырне «Гелендвагена» ездзіць Юнус Хізрыеў, які ў базах звестак праходзіць як крымінальнік і рабаўнік, які ўдзельнічаў ва ўзброеным рабунку.
Барадатыя мужчыны літаральна аблажылі пэрымэтар шпіталю, дзе пасяліўся Рамзан Кадыраў, каб быць «бліжэй да хворага дзядзькі».