Усе самалёты зніклі: эксперт патлумачыў, як УСУ здолелі распляжыць штаб Чарнаморскага флоту РФ
2- 23.09.2023, 10:53
- 12,124
Напярэдадні быў нанесены не менш важны ўдар.
Украіна ўзяла курс на знішчэнне ўсяго Чарнаморскага флоту Расеі. Цяпер ажыццяўляецца сістэмная работа для знішчэння сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Як расказаў у эфіры тэлемарафона аналітык Defense Express Іван Кірычэўскі, напярэдадні ўкраінскія сілы ўдарылі па вайсковым аэрадроме РФ «Сакі», дзе базавалася марская авіяцыя.
Гэтая марская авіяцыя, са слоў Кірычэўскага, мела б засланяць расейскія караблі або аб'екты Чарнаморскага флоту на паўвостраве. Аднак падчас атакі на вайсковыя аб'екты ЧФ у Крыме 22 верасня расейцы чамусьці яе не ўвялі ў дзеянне.
«Учорашні ўдар па «Саках», дзе стаяла марская авіяцыя, якая мела б засланяць караблі або той жа штаб... Дарэчы, вось нам падказ, што здарылася са штабам Чарнаморскага флоту: самалёты некуды зніклі…», — выказаўся эксперт .
Кірычэўскі растлумачыў, што калі ўсе гэтыя элементы расейскай СПА страцяць сваю баяздольнасць, украінскія войскі пяройдуць да галоўнага.
«Калі ўсе гэтыя элементы заслоны страцяць усю баяздольнасць, то можна будзе перайсці да найбольш жаданай часткі – знішчэння расейскіх караблёў з «Калібрамі», – заўважыў аналітык.