«Пуцін едзе ў Кітай трываць прыніжэнне»
8- 23.09.2023, 11:01
- 10,672
Кіраўнік РФ апынуўся ў патавай сітуацыі і гатовы на ўсякія ўмовы Пекіна.
У кастрычніку Уладзімір Пуцін збіраецца ў Кітай, каб пабачыцца з Сі Цзіньпінам. Расейскі прэзідэнт гатовы трываць прыніжэнне, абы атрымаць вайсковую дапамогу.
Расейскі апазіцыйны палітык Генадзій Гудкоў сказаў «24 каналу», што Пуцін будзе вымушаны паехаць сам, а не адправіць якога-небудзь дублёра.
"Пуціну цяпер не да Шаўковага шляху, не да нейкіх картаў з зафарбаванымі тэрыторыямі на карысць Кітая — яму выжыць трэба", — адзначыў Гудкоў.
Так, галоўная задача расейскага дыктатара — заручыцца ўсякай падтрымкай Пекіна, каб не саступіць у вайне супраць Украіны.
Ці дапаможа Сі Цзіньпін
«Таму Пуцін будзе трываць прыніжэнне. Я баюся, што можа (Кітай даць нейкае ўзбраенне — рэдакцыя), калі будзе візіт», — выказаў меркаванне Гудкоў.
Дарэчы, Пекіну неабавязкова перадаваць зброю асабіста — ён можа выкарыстоўваць Паўночную Карэю і афрыканскія рэжымы. Больш за тое, надоечы ў Расею прыязджаў лідэр КНДР — Пуцін мог з ім аб нечым дамовіцца.