14 студзеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Расея страціла ва Украіне трох камандзіраў самага прэстыжнага палка ПДВ

Брытанская выведка: Расея страціла ва Украіне трох камандзіраў самага прэстыжнага палка ПДВ

Топ-афіцэры былі альбо зліквідаваныя, альбо пайшлі ў адстаўку.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання на тэрыторыю Украіны расейскія вайскоўцы страцілі трох камандзіраў аднаго з самых прэстыжных паветрана-дэсантных палкоў Расеі.

Пра гэта паведамляе выведка Міністэрства абароны Брытаніі.

Адзначаецца, што вышэйзгаданыя камандзіры былі зліквідаваныя або пайшлі ў адстаўку.

Напрыклад, камандзір 247-га гвардзейскага дэсантна-штурмавага палка палкоўнік Васілій Папоў, імаверна, загінуў на Арэхаўскім кірунку на пачатку верасня 2023 года.

«Толькі некалькі тыдняў да гэтага, у жніўні 2023 года, ягоны папярэднік, палкоўнік Філіп Папоў, імаверна, падаў у адстаўку. Незалежныя расейскія мэдыі сцвярджаюць, што ён зрабіў гэта на знак пратэсту супраць таго, што вайскоўцы не змаглі знайсці целы загінулых расейцаў», — піша выведка.

У першыя тыдні расейскага ўварвання пад Мікалаевам быў зліквідаваны тагачасны камандзір 247-й палкоўнік Канстанцін Зізеўскі.

«Досвед 247 асвятляе надзвычайнае знясіленне і высокую ратацыю кадраў у расейскіх узброеных сілах, нават сярод параўнальна высокапастаўленых афіцэраў», — дадае выведка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках