УСУ прарвалі расейскую абарону ў Вярбовым
5- 23.09.2023, 12:02
- 22,560
Распляжаны левы фланг супраціўніка.
Контрнаступ УСУ на Мелітопальскім кірунку працягваецца. Украінскія вайскоўцы прарвалі абарону расейцаў у Вярбовым Запарожскай вобласці.
Пра гэта паведаміў начальнік групоўкі войскаў "Таўрыя" брыгадны генерал Аляксандр Тарнаўскі ў інтэрв'ю CNN.
"На левым флангу (каля Вярбовога) мы маем прарыў, і мы прасоўваемся далей", — сказаў ён.
Тарнаўскі адзначыў, што ўкраінскія войскі рухаюцца не так хутка, як чакалася, як "у фільмах аб Другой сусветнай вайне".

«Галоўнае — не страціць гэтую ініцыятыву. І, ну, не страціць гэта на практыцы, дзеяннямі», — дадаў генерал.
На думку Тарнаўскага, вялікі прарыў у контрнаступе можа адбыцца пасля таго, як украінскія абаронцы вызваляць Токмак Запарожскай вобласці. Гэтае места з'яўляецца стратэгічным цэнтрам Расеі. Як адзначае CNN, цяпер Сілы абароны Украіны знаходзяцца прыкладна за 20 кіламэтраў ад Токмака.