Лукашысты наважылі «падаіць» Менск
9- 23.09.2023, 12:07
- 9,962
Дэфіцытны бюджэт сталіцы перакроілі.
Менскі гарадскі "савет" перагледзеў бюджэт горада на 2023 год. Сярод іншага павялічылі чаканыя выдаткі. Адна з прычын гэтага — для сталіцы паднялі суму, якую трэба перавесці ў нацыянальны бюджэт. Пры гэтым павялічылі і чаканую суму даходаў Менска — места мерыцца сабраць у пэўных артыкулах больш падаткаў, чым планавалася, піша zerkalo.io.
Нагадаем, паводле прагнозаў чыноўнікаў, максімальная сума дэфіцыту бюджэту Менска на канец гэтага года мае скласці не больш за 350 млн рублёў. За першае паўгоддзе бюджэт горада, як і чакаюць улады, быў дэфіцытным — на ўзроўні 22,6 млн рублёў.
Цяпер Менская гарадская рада павялічыла чаканыя выдаткі места з 9 млрд 497,6 млн рублёў да 9 млрд 515 млн рублёў. Гэта адбылося ў тым ліку праз тое, што ўлады паднялі суму, якую гораду трэба перавесці ў бюджэт краіны.
Пры гэтым сталічныя ўлады таксама павялічылі агульную суму чаканых даходаў места — з 8 млрд 775,1 млн рублёў да 8 млрд 792,5 млн рублёў. Сярод іншага скарэктавалі ў бок павышэння чаканыя падатковыя даходы. Чыноўнікі прагназуюць, што даходы ад збораў на прыбытак будуць вышэйшыя, чым раней планавалася. Таксама павысілі ўзровень непадатковых даходаў ад выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.