Нямецкая Panzerhaubitze 2000 дакладным стрэлам ператварыла расейскую «Акацыю» ў металічнае ламачча
1- 23.09.2023, 12:10
- 6,000
Відэа бою пад Новапракопаўкай.
Ваяры УСУ з нямецкай самаходнай артылерыйскай устаноўкі Panzerhaubitze 2000 знішчылі расейскую САУ 2С3 "Акацыя" ля Новапракопаўкі ў Запарожскай вобласці.
Відэа паспяховай работы ўкраінскіх байцоў апублікавалі ў тэлеграм-канале "Бутусаў Плюс".
Дарэчы, на нямецкія самаходныя Panzerhaubitze 2000 акупанты палююць і ўдзень, і ўночы. Гэта САУ лічыцца адной з найлепшых у свеце. Дзякуючы ёй украінскія ваякі вядуць паспяховую контрбатарэйную барацьбу.