Зяленскі наважыў скасаваць выбары ва Украіне?
46- 23.09.2023, 12:33
- 14,666
Прэзідэнт Украіны патлумачыў сваю пазіцыю падчас прэсавай канферэнцыі ў Канадзе.
На гэты момант украінскае грамадства не падтрымае правядзенне выбараў і ўсякія пастановы, калі грошы накіроўваюцца на нейкія іншыя мэты, акрамя зброі.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў падчас прэсавай канферэнцыі ў Канадзе, інфармуе "Украінская праўда".
Са слоў прэзідэнта Украіны, найбольшымі цяжкасцямі для выбараў падчас вайны з'яўляюцца пытанні бяспекі што да прысутнасці назіральнікаў, галасавання вайскоўцаў, жыхароў часова акупаваных тэрыторый і ўкраінцаў за мяжой, а таксама фінансаванне кампаніі.
«Ва Украіне (і цалкам справядліва) калі грошы сёння хоча парламент або ўрад накіраваць на той ці іншы кірунак, акрамя зброі, грамадства не ахвочае гэта падтрымліваць. І не проста не ахвочае, яна супраць максімальна, бо ідзе вайна», — растлумачыў ён.
«Мы нават не ўздымалі пытанне выбараў, бо сёння дзеля бяспекі яно не актуальнае... Закон забараняе падчас вайны праводзіць тыя або іншыя выбары. Я гатовы абсалютна. Бяспека — складнік правядзення выбараў. Першая складанасць у тым, каб выбары правялі дэмакратычна і празрыста. Для гэтага патрэбныя незалежныя назіральнікі з розных краін свету.
Як у акопах яны будуць галасаваць? І як яны будуць галасаваць нават на пунктах ля лініі фронту? Гэта сведчыць аб тым, што ўсё мае быць у бамбасховішчах, бо мы ведаем Расію, яна расстраляе ўсіх людзей, якія прыйдуць. І хто з назіральнікаў пойдзе ў акопы, ахвочы прыехаць і там працаваць?» — дадаў Зяленскі.
"Людзі, якія абараняюць правы і свабоды грамадзян, не будуць мець права і свабоды, каб прагаласаваць, гэта нейкі нонсэнс", — падсумаваў кіраўнік дзяржавы.