Навошта нацягваць на кран калготкі?
8- 23.09.2023, 12:53
- 10,692
Спатрэбіцца яшчэ адзін прадукт, і эфект не прымусіць чакаць.
Краны на кухні і ў ванным пакоі ўвесь час пакрываюцца вапнавымі плямамі, якія цяжка адмыць. І часта хатнія сродкі працуюць лепш, чым крамныя. Таму вы можаце значна палегчыць сабе задачу, калі возьмеце старыя калготкі або панчохі і...кетчуп. Як гэта працуе?
Спачатку гэта можа здацца дзіўным, але чышчэнне крана з дапамогай капронавых калготак і кетчупу вельмі эфектыўнае.
Найперш выцісніце соус на кран. Пастарайцеся не ашчаджаць. Затым надзеньце на кран калготкі або панчохі (таксама можна выкарыстоўваць старыя шкарпэткі). З дапамогай тонкага матэрыялу добра размяркуйце кетчуп па кране, а затым збярыце рэшткі. Пасля згарніце калготкі і пашаруйце кран. Па заканчэнні работы ён мае блішчаць як новы, піша Genialne.
Чаму гэтая штука дзейнічае?
Апошнім час кетчуп сталі часцей выкарыстоўваць як сродак для чышчэння. Сёй-той мые ім срэбныя ўпрыгажэнні, хто-ніхто — прыгарэлыя рондлі і патэльні. Рэч у тым, што сваімі ачышчальнымі ўласцівасцямі папулярны соус абавязаны зместу воцату, які выдатна распускае накіп ды іншыя адклады. Акрамя таго, у памідорах, якія з'яўляюцца асноўным інгрэдыентам кетчупу, змяшчаецца шмат цытрынавага квасу, якая таксама выдатна ўпраўляецца з забруджваннем.
А што ж з калготкамі? Іх таксама часта выкарыстоўваюць пры прыбіранні, напрыклад, пры мыцці вокнаў. Далікатны матэрыял выдатна дае рады рэшткам бруду і ў той жа час не пакідае разводаў на ачышчанай паверхні.