14 студзеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Лукашэнку пара капаць глыбейшы бункер

26
«Нік і Майк»: Лукашэнку пара капаць глыбейшы бункер

Вынік будзе, як заўсёды, проста супрацьлеглы.

Дзве запар нарады «сініх пальцаў» (Лукашэнка – рэдакцыя) аб адукацыі і вёсцы прадэманстравалі, што нават скрозь бравурныя справаздачы аб нязменнай стабільнасці становіцца відавочна: народ не хоча жыць, працаваць, а яшчэ пладзіцца і размнажацца ў дыктатуры, піша тэлеграм- канал "Нік і Майк":

- Таму прынятая спрэс слушная пастанова — дыктатуру ўзмацніць і паглыбіць. Панізіць якасць адукацыі, а тых, хто будзе мець неасцярожнасць атрымаць усякую вышэйшую адукацыю ў Беларусі, прыкаваць кантрактам у якасці таннай працоўнай сілы. Сучаснае рабства.

Вынік будзе, як заўсёды, проста супрацьлеглы. Планаваць ад'езд і навучанне за мяжой будуць тыя, хто яшчэ спадзяваўся неяк праскочыць паміж струменьчыкамі нятаннай і няякаснай платнай адукацыі і размеркаваннем.

Хунта працягвае знішчэнне будучыні краіны. Яна шчыра кажа, што ёй не патрэбныя адукаваныя грамадзяне, ёй патрэбныя пакорлівыя рабы, замкнёныя ў межах сваёй краіны, а лепш паселішча і нават канкрэтнага прадпрыемства. Без даляглядаў, жаданняў і думак.

А тым часам на фронце знішчаны штаб Чарнаморскага флоту. Украіна атрымае яшчэ больш далёкія ракеты ATACMS. Тут якраз задумацца не пра тое, як новую рэзідэнцыю ў выглядзе SPA-салона адкрываць, а дзе бункер глыбейшы капаць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках