13 студзеня 2026, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Колькі яшчэ пасажыраў будуць трымаць за ідыётаў?»

5
«Колькі яшчэ пасажыраў будуць трымаць за ідыётаў?»

Гомельцаў абурыла публікацыя ў мясцовай газэце.

Журналістка праўладнай газэты стала сведкай хібы ў дзейнасці грамадскага транспарту Гомеля. Аднак на старонках выдання з'явіўся бравурны матэрыял.

«Флагшток» расказвае, што адбылося.

21 верасня жыхары гомельскага мікрараёна Шведскай Горкі сталіся закладнікамі няштатнай сітуацыі. Раніцай у сама розрух праз тэхнічную няспраўнасць на лінію не выехалі адразу два аўтобусныя маршруты. У выніку а 7-30 раніцы на прыпынку «Вуліца Сярогіна» утварыўся натоўп людзей, які не мог з'ехаць на часе на навуку або працу.

У гэты час на прыпынку была журналістка газэты "Гомельские ведомости" Наталля Рудзева, якая рабіла матэрыял аб пачатку новага аўтобуснага маршруту №51 "Вакзал - Медгарадок". Яна прасіла тутэйшых жыхароў выказацца аб рабоце гарадскога транспарту.

Калі артыкул выйшаў на старонках выдання, высветлілася, што словы гомельцаў былі перайначаныя. Сярод іншага выказанае меркаванне аб неабходнасці ўвядзення вечаровых рэйсаў 51-га аўтобуса трансфармавалася ў "няблана прыдумана, бо ў гэтым мікрпраёне ёсць нямала школ для дзіцячых бавак — спартовая, мастацкая".

Зрыў адразу двух аўтобусных рэйсаў, дзеля якога шмат хто змушана спазніўся на працу або навуку, у артыкуле быў ахарактарызаваны як "невялікая хіба ў маршрутным ланцужку". Такое трактаванне здарэння абурыла тых, хто быў сведкам узніклага транспартнага калапсу.

«Флагшток» раней неаднаразова пісаў пра базавыя праблемы гарадскога транспарту Гомельшчыны: неканкурэнтны заробак работнікаў і звышнарматыўная спрацаванасць гарадскога аўтапарка. На сённяшні дзень гэтыя прычыны з'яўляюцца асноўнымі ва ўзнікненні хібаў у рабоце гарадскога транспарту. Аднак пра гэта аўтарка «Гомельские ведомости» ў сваёй публікацыі змоўчала.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках