Новы ўдар па Севастопалі: трапіла ў раён суднарамонтнага завода Чарнаморскага флоту РФ
5- 23.09.2023, 14:22
- 10,634
Мясцовыя жыхары паведамілі аб прылёце ракеты і выбухах.
Жыхары часова акупаванага Севастопаля паведамілі аб «прылёце» ў раён 13-га суднарамонтнага завода Чарнаморскага флоту РФ у выніку ўдару ў суботу, 23 верасня.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Агенцтва".
З іх слоў, у горадзе былі чутныя выбухі паблізу вуліцы Генерала Жыдзілава, у раёне Траецкай балкі, побач з якой размешчаны гэты завод.
Паведамляецца, што на ім рамантуюць караблі ваенна-марскога флоту Расеі.
Суразмоўцы "Агенцтва" заяўляюць, што пакуль невядома, ці патрапіў набой у будынак завода.

Гаўляйтэр Севастопаля Міхаіл Развазжаев заявіў аб выяўленні часткі збітай ракеты ў парку Учкуеўка. Са слоў Разважаева, парк закрылі, яго тэрыторыя ачэпленая, туды павінны прыбыць спецслужбы.
У суботу, 23 верасня, у Севастопалі зноў прагрымелі выбухі. Жыхары паведамлялі аб гуку пралёта ракеты.
Мясцовыя Telegram-каналы паведамлялі, што слуп дыму паднімаецца ў раёне Інкермана, дзе размешчана нафтабаза Чарнаморскага флоту Расеі.
Разваджаеў заяўляў, што нібыта ў Севастопалі "адпрацавала СПА", а ракетныя абломкі ўпалі ў раёне прычала ў Сухарнай балцы.