Украінскія партызаны паказалі, як сочаць за ўправай ФСБ у Севастопалі
3- 23.09.2023, 14:47
- 7,556
Раней яны скарэктавалі агонь па штабе Чарнаморскага флоту РФ.
Партызаны з групы «Атэш» паказалі, як яны сочаць за ўправай ФСБ у часова акупаваным расейцамі Севастопалі ў Крыме. Там літаральна напярэдадні прыляцела па штабе Чарнаморскага флоту Расеі падчас нарады кіроўнага складу ворагаў.
Менавіта таму, са слоў Буданава, некаторыя расейскія генералы – параненыя, ёсць загінулыя акупанты. У «Атэшы» расказвалі, што агонь карэктавалі іх агенты і звычайныя севастопальцы.
Партызаны ваеннага партызанскага руху на часова акупаваных тэрыторыях Украіны і Расеі расказалі, што севастопальцы сочаць за ўправай расейскага ФСБ.
«Севастопаль - важны горад у кантэксце вызвалення Крыму. Нашы агенты вядуць выведку проста перад носам управы ФСБ Расеі ў рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі», – заявілі ў «Атэшы».
Яны адзначылі, што мясцовыя жыхары актыўна супрацоўнічаюць з партызанамі і працуюць над выгнаннем расейцаў з горада.
У сераду 22 верасня ў Севастопалі раздаліся выбухі. Расейскія акупацыйныя «ўлады» прызналі, што Украіна ўдарыла па штабе Чарнаморскага флоту Расеі ў Севастопалі.