14 студзеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хваленыя танкі Т-14 «Армата» лёгка знішчыць: экспэрт паказаў фота

20
Хваленыя танкі Т-14 «Армата» лёгка знішчыць: экспэрт паказаў фота

І высмеяў расейцаў.

Асляпіць, абезрухоміць і знішчыць расейскі танк Т-14 «Армата», які акупанты называюць «аналоговнет», можна банальным стрэлам з РПГ-7 або FPV дронам.

Такую выснову зрабіў ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка пасля ўбачанага.

«А «кароль», голы! Хаця, мы і так заўсёды пра гэта ведалі. Увогуле, у адкрытых крыніцах зараз распаўсюджваецца вось гэты кадр, на якім паказанф танк Т-14 «Армата» без верхніх панэляў вежы. І ведаеце, што? Гэта поўны гамон! «Не маючы аналагаў у свеце» танк - поўны гамон! Растлумачу. Рэч у тым, што ўсе тыя прыборы, якія вы можаце зараз назіраць, - гэта оптыка, радар, комплекс разнастайных датчыкаў і жыццёва-важных сістэм. Гэта ўсё вынесена вонкі ў найболей уразлівых бакавых праекцыях вежы!» - адзначыў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, гэта нават не тупік расейскага танкабудавання, а яго дэградацыя: «Я ўжо даўно пішу пра Т-14 «Армата», рэгулярна адзначаючы яго недахопы і адзначаючы слабыя бакі, але тое, што я ўбачыў сёння...».

Калі гэтыя дзятлы ў канцы 1980-х надумлі правесці глыбокую мадэрнізацыю Т-72Б, у іх атрымаўся дэфектыўны Т-90. Яны прымудрыліся спаганіць нават той зачын, які ім застаўся ад СССР. Калі яны наогул паспрабавалі стварыць новы танк, паводле праектаў, якія дасталіся ад СССР, у іх атрымалася поўнае ўбоства - «Армата», - дадаў Каваленка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках