У Менск вязуць iPhone 15, але з коштамі адбываецца нешта дзіўнае
12- 23.09.2023, 15:26
- 12,766
Стала вядома, на колькі ацэньваюць модны гаджэт з першых партый.
Адразу некалькі прадаўцоў расказалі Tochka.by, што ў Менск вязуць апошнюю мадэль iPhone. Тэлефоны папулярнага брэнда павінны паступіць у продаж з дня на дзень.
Праўда, колькі давядзецца выкласці, каб стаць уладальнікам тэлефона з лінейкі iPhone 15, сказаць складана. Нават нягледзячы на тое, што некаторыя крамы ўжо выставілі кошты, паверыць у іх, мякка кажучы, складана.
Так, нехта прапануе набыць iPhone 15 Pro Max за Br100 тысяч. Мы такому кошту здзівіліся і надумалі ўдакладніць, ці не насмешка гэта.

"Не, прыблізны кошт", – растлумачыў прадавец, мабыць, хочучы такім чынам падцяпліць цікавасць да "свежанькага" гаджэту.
Ён дадаў: колькі будзе каштаваць новы iPhone у Беларусі, пакуль казаць рана. Гэта стане зразумела, калі тэлефон прывязуць у нашы крамы. Дарэчы, прыехаць “яблык” мусіць літаральна заўтра, 23 верасня. Прычым у дастатковай колькасці, удакладніў прадавец.
Хуткае з'яўленне iPhone у Менску пацвердзіў і прадстаўнік іншай кампаніі. Праўда, тэрміны ахарактарызаваў расплывіста: "з дня на дзень". Да таго ж едзе ў краму невялікая партыя: літаральна некалькі адзінак.

Фанатам Apple варта ўлічыць і тое, што некаторыя беларускія сайты будуць прапаноўваць тэлефон амерыканскай версіі, то бок без фізічнай sim-карты, толькі з eSIM.
Да таго ж у першыя тыдні продажаў кошт на Apple 15 Pro max з 512 Гб памяці чакаюць крайняе высокім: каля $ 4500 (Br14,7 тысячы). Далей ён можа імкліва падаць, а мадэльны шэраг - пашырацца. Так, зараз у краму вязуць тэлефоны літаральна ў некалькіх колерах: Natural Titanium і White Titanium.
Далей кошт iPhone можа знізіцца да $ 2000 (Br6500).
Але і гэтую суму ў вядомай "яблычнай" краме назвалі завышаным. Так, прыезд новай лінейкі Apple тут анансавалі на наступны тыдзень, а кошты на мадэль Pro - на $ 1 500-$ 2 000 (менш за Br4900-Br6500), да канца ж месяца прагназуюць зніжэнне да $800-$900 (менш за Br2600-Br2900).

Купіць новенькі тэлефон прапануюць і на адной з папулярных онлайн-пляцовак. Праўда, замову даставяць цягам 20 дзён. Цана на iPhone 15 Pro Max на 256 Гб устанавілася тут на ўзроўні Br5400.
