14 студзеня 2026, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў зладзіў істэрыку праз эфектыўнае забеспячэнне УСУ

8
Салаўёў зладзіў істэрыку праз эфектыўнае забеспячэнне УСУ

Прапагандыст накінуўся на вядомую ўкраінку-валанцёра.

Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў у сваім тэлеграм-канале напісаў, што новым кіраўніком тылу ва УСУ будзе «псеўдаваланцёр» Дана Яравая.

Дана Яравая, вядомая ўкраінская валанцёрка і сябра кіеўскай Грамадскай антыкарупцыйнай рады пры Міністэрстве абароны, адрэагавала на паведамленне прапагандыста ў сваім «Фэйсбуку»:

«Уставайце. Тут новенькую серыю прывезлі. Такога ў маёй кар'еры яшчэ не было. Калі пра мяне піша рупар расейскай прапаганды Салаўёў, гэта перамога. Значыць, я раблю правільна», - напісала Яравая.

Напярэдадні шэраг прарасейскіх тэлеграм-каналаў і сайтаў ва Украіне размясцілі ідэнтычнае паведамленне, у якім гаварылася, што Яравую прызначаюць намесніцай Міністра абароны Украіны ў тылавым забеспячэнні, і назвалі гэта «дрэннай ідэяй».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках