Буданаў: Пуцін зноў нервуецца
4- 23.09.2023, 15:53
- 10,532
Удары па Крымскім мосце будуць працягвацца рэгулярна.
Кіраўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў паабяцаў, што ўдары па Крымскім мосце будуць працягвацца рэгулярна.
Як адзначыў Буданаў у інтэрв'ю выданню TheDrive, напады на мост будуць працягвацца і скончацца яго знішчэннем.
«Пытанне не ў тым, будзем мы атакаваць ці не будзем. Мы робім гэта рэгулярна, таму мы скончым. Гэта толькі пытанне часу», - сказаў ён аб атаках па мосце.
На ўдакладняльнае пытанне інтэрв'юера, якой будзе рэакцыя дыктатара Уладзіміра Пуціна, шэф украінскай выведкі адказаў: «А што зробіць Пуцін? Ён зноў будзе нервавацца. Што ён можа зрабіць?