У Менску і Мар'інай Горцы 22 верасня пабілі тэмпературныя рэкорды, якія трымаліся 99 гадоў
5- 23.09.2023, 17:10
- 6,866
Акрамя таго, перапісана пяць рэкордаў 44-гадовай даўніны.
У Менску і Марʼінай Горцы абноўлены максімумы дня, якія трымаліся з 1924 года: адпаведна 26,1 градуса супраць 24 і 26,6 супраць 25,7, вынікае з аналізу звестак Белгідрамета, праведзенага тэлеграм-каналам «Позірк».
Акрамя таго, перапісана пяць рэкордаў 44-гадовай даўніны: у Баранавічах (25,7 супраць 24,8 градуса, 1979 год), Лепелі (25,9 супраць 23,3), Навагрудку (25,2 супраць 23,2), Пружанах (26,9 супраць 25,1) і Сянно (24,9 супраць 24).
Першыя тэмпературныя рэкорды гэтай восені былі зафіксаваны 12 верасня. За мінулыя паўтара тыдня перапісана 75 лакальных гістарычных максімумаў.
23 верасня Белгідрамет прагназаваў ад 23 да 29 градусаў цяпла. Рэкорд дня – 30 градусаў у 2003 годзе на метэастанцыі «Палескай».