14 студзеня 2026, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія падтрымала патрабаванне абмежаваць вета Расеі ў Радзе Бяспекі ААН

2
Аўстралія падтрымала патрабаванне абмежаваць вета Расеі ў Радзе Бяспекі ААН

Кіраўніца МЗС краіны заклікала да рэформ у арганізацыі.

Улады Аўстраліі падтрымліваюць патрабаванне Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб пазбаўленні Расеі права вета ў Радзе Бяспекі ААН. Як паведамляе Bloomberg, пра гэта заявіла міністарка замежных спраў краіны Пені Вонг, заклікаўшы да далейшых рэформ у арганізацыі.

«Мы павінны патрабаваць большага ад пастаянных сяброў, уключаючы абмежаванні на выкарыстанне вета. Расея кожны дзень насміхаецца з ААН, працягваючы сваё незаконнае і амаральнае ўварванне ва Украіну», – заявіла Пені Вонг у сваёй прамове перад Генеральнай Асамблеяй ААН.

У сераду, 20 верасня, Уладзімір Зяленскі заявіў сябрам Рады Бяспекі ААН, што права вета, якім валодае Масква, перашкаджае Радзе бяспекі ААН адэкватна рэагаваць на расейскае ўварванне ва Украіну. Рада Бяспекі складаецца з 15 чальцоў, з якіх пяць маюць права вета: Кітай, Расея, Францыя, Вялікая Брытанія і ЗША.

«Мы павінны забяспечыць большае прадстаўніцтва як пастаянных, так і нясталых сябраў з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі, уключаючы сталыя месцы для Індыі і Японіі», – адзначыла Вонг. Яна таксама адзначыла, што Аўстралія імкнецца атрымаць месца ў Радзе Бяспекі ААН на перыяд з 2029 да 2030 года.

Са слоў Вонг, ААН валодае малой колькасцю канкрэтных механізмаў для прадухілення вайсковых канфліктаў. Яна таксама заклікала звярнуць увагу на напружанасць у Паўднёва-Кітайскім моры і развіццё ядравага ўзбраення Паўночнай Карэяй, якое працягваецца. З яе слоў, гэтыя выклікі таксама найбольш вострыя за апошнія дзесяцігоддзі і патрабуюць больш актыўнай увагі да прадухілення канфліктаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках