Украінскі вайсковы экспэрт: Цяпер у ФСБ ёсць галаўны боль
2- 23.09.2023, 17:47
- 25,202
Чаму менавіта па штабе ЧФ РФ быў нанесены ўдар УСУ?
Вайсковы экспэрт, супрацоўнік СБУ 2004-2015 гг. Іван Ступак адзначыў, што ў штабе ЧФ РФ захоўваліся дакументы пад грыфам «Сакрэтна».
Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала «Эспрэса».
«Гэтае месца, дзе захоўваецца вялікая колькасць сакрэтных дакументаў расейскага Чарнаморскага флоту. Там захоўваліся дакументы пад грыфам «Сакрэтна» асаблівай важнасці і мноства разнастайных планаў – мабілізацыйныя планы, планы па нанясенні ракетных удараў па Украіне. Гэтыя дакументы захоўваюцца ў асобных пакоях. Цяпер у ФСБ ёсць галаўны боль, як зрабіць так, каб гэтыя дакументы не разляцеліся. Каб староннія людзі не атрымалі доступ да гэтых матэрыялаў, а потым не перадалі ўкраінцам», – патлумачыў Ступак.
З ягоных слоў, таксама вялікая колькасць магістраляў сувязі была размешчана ў будынку штаба ЧФ РФ.
«Гэта канспіратыўная абароненая сувязь. Цяпер магчымасць звязвацца з Масквой па атрыманні задач абмежавана. Невядома, ці мае такую магчымасць запасны камандны пункт? Расейцам давядзецца карыстацца мэсэнджэрамі або сотавай сувяззю. І гэта спрашчае нам і заходнім партнёрам магчымасць перахопу інфармацыі па гэтых каналах сувязі», – падкрэсліў Ступак.