13 студзеня 2026, aўторак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы палепшылі памяць старых мышэй з дапамогай кавы

2
Навукоўцы палепшылі памяць старых мышэй з дапамогай кавы

Трыганелін, які змяшчаецца ў каве, паляпшае кагнітыўныя функцыі.

Японскія навукоўцы з Цукубскага ўніверсітэта высветлілі, што раслінны алкалоід трыганелін (ТГ), які змяшчаецца ў каве, стымулюе мазгавыя функцыі, звязаныя з памяццю і прасторавым мысленнем. Гэта паказалі эксперыменты на мышах з паскораным старэннем. Даследаванне апублікавана ў навуковым часопісе GeroScience.

Адмыслоўцы кармілі ТГ старэючых лабараторных мышэй на працягу 30 дзён, а затым запусцілі грызуноў у водны лабірынт Морыса (невялікі басейн са схаванай пад вадой платформай). Выявілася, што жывёлы, якія атрымлівалі трыганелін, знаходзілі выратавальны астравок хутчэй, чым мышы, якім не давалі рэчыва.

Навукоўцы прааналізавалі гіпакамп (вобласць мозгу, якая адказвае за кароткачасовую памяць) паддоследных мышэй, каб вывучыць асноўныя малекулярныя механізмы.

Яны выявілі, што ТГ істотна паўплывалі на сігнальныя шляхі, звязаныя з развіццём нервовай сістэмы, функцыямі мітахондрый, запаленнем і вызваленнем нейратрансмітэраў. Трыганелін падаўляў нейрозапаленне, а таксама паскараў перадачу дафаміну, норадрэналіну і сератаніну, прадухіляючы кагнітыўныя парушэнні, якія ўзнікаюць пры старэнні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках