Украінская цяжкая артылерыя зладзіла пекла расейцам пад Бахмутам
4- 23.09.2023, 18:04
- 7,356
Страты акупантам наносяць польскія Krab і амерыканскія самаходныя гаўбіцы M109.
Цяжкае ўзбраенне, якое пастаўляе Захад, наносіць значную шкоду лініям абароны ворага ў разлютаваных баях пад Бахмутам, распавялі ўкраінскія байцы Reuters.
Як адзначыў адзін з камандзіраў падраздзялення, УСУ «вельмі спадзяюцца» на цяжкую артылерыю, у тым ліку на польскія прылады Krab і амерыканскія самаходныя гаўбіцы M109. Ён адзначыў, што нават адна прылада можа цалкам перакуліць сітуацыю, бо з дапамогай адной такой прылады можна спыніць атаку.
«Галоўнае – цэліцца туды, куды трэба. Яны (расейцы) ненавідзяць нашу тэхніку. Гэта тое, што мы атрымліваем з нашых перахопаў. Мы чуем, што працягваем іх катаваць, а яны працягваюць задавацца пытаннем, колькі ў нас засталося боепрыпасаў», – адзначыў баец.