У Беларусі знізілі мінімальны ўзрост для заняткаў некаторымі тыпамі спорту
1- 23.09.2023, 19:22
- 2,604
Цяпер займацца фрыстайлам і бейсболам можна з 6 гадоў
У Беларусі знізілі мінімальны ўзрост, з якога можна займацца некаторымі тыпамі спорту. Адпаведная пастанова Мінспорту і Міністэрства аховы здароўя апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Цяпер займацца фрыстайлам і бейсболам можна з 6 гадоў (раней – з 7), грэка-рымскай барацьбой, водным пола і трыятлонам – з 8 гадоў (раней з 9 гадоў), сучасным пяцібор'ем і шорт-трэкам – з 7 гадоў (раней з 8 гадоў) гадоў).
Таксама зніжаны мінімальны ўзрост для дзяўчынак, якія хочуць займацца цяжкай атлетыкай – зараз гэта можна рабіць з 11 гадоў (раней – з 13 гадоў).