УСУ выцясняюць расейцаў і замацоўваюцца ў раёне Вярбовага
5- 23.09.2023, 19:54
- 12,250
Ёсць прасоўванне.
Украінскія вайскоўцы працягваюць наступаць на поўдні і ўсходзе. Між іншым, у раёне Вярбовага Запарожскай вобласці Сілы абароны выцясняюць расейцаў з займаных пазіцый і замацоўваюцца на новых рубяжах.
Як паведамляе Генштаб УСУ, зараз аператыўная абстаноўка на ўсходзе і поўдні Украіны застаецца складанай. Так, на Ліманскім кірунку УСУ паспяхова адбілі атаку расейскіх акупантаў у раёне Белагароўкі Луганскай вобласці, а на Мар'інскім – 9 атак ворага ў раёнах Марʼінкі і Пабеды Данецкай вобласці.
Акрамя таго, на Бахмуцкім кірунку расейцы спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёне Клішчыіўкі Данецкай вобласці, аднак гэта ім не ўдалося. Затое акупанты нанеслі авіяцыйны ўдар у раёне гэтага населенага пункта.
У той жа час, на Аўдзееўскім кірунку ўкраінскія абаронцы зараз паспяхова трымаюць абарону на занятых рубяжах.
Цяпер Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім кірунку, а таксама наступальныя (штурмавыя) дзеянні на Бахмуцкім. Там УСУ наносяць акупацыйным войскам страты ў жывой сіле і тэхніцы, а таксама знясільваюць расейцаў уздоўж усёй лініі фронту.